epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

На вёслах

Хутчэй хацеў я стаць дарослым

Ў малечыя гады.

Не ведаў,

Што сядзяць на вёслах

Імклівыя гады.

 

І што яны імчаць па плыні

З кароткай назвай «час».

І вось маленства —

Ва ўспаміне,

Прайшла даросласць,

Хутка згіне

Маіх гадоў запас.

 

Я — не дарослы-перарослы,

У старасць я урос.

Эх, лепш бы сам я

Сеў за вёслы

У лодцы з назвай «лёс».



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.