epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

На жаль...

Пішу пра вясну,

Пра лета,

Пра восень,

А мáю на ўвазе зіму.

Як думаеце, чаму?

 

Раней мог пісаць

Пра зіму,

Пра хлюпоту,

Пра сцюжу, а жыць вясной,

Яна кіравала мной.

 

Чатыры пары

Каляндарнага года

Спраўляюць

Адвечны свой баль.

А мы — толькі раз,

На жаль.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.