epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

На жаль...

Ад народзін,

Ад калыскі,

Ад бацькоўскага парога

Да магілы —

Свет няблізкі

За якім — ужо нічога...

Апроч Бога.

 

Ды не будзе там і Бога

Ў вечнае жыццё

Не верце.

З намі наша ўсё ўмірае.

Там — ні пекла,

Там — ні рая,

Там не будзе анічога,

Апроч смерці.

 

А увогуле —

Па-свойму

Гэта ўсё пераіначце.

Можа, я і памыляюся —

Прабачце

І не плачце.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.