epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Начны баль

Там, дзе ласкава

зара разгараецца,

Неба аб крайчык

зямлі апіраецца.

З боку другога,

у цемравым лёсе,

Неба нябачна —

з зямлёю злілося.

 

Дзынькаюць тоненька

ў цемры камарыкі,

Вунь светлячкі,

як начныя ліхтарыкі —

Бліснуць і згаснуць,

згаснуць і бліснуць.

Незразумела,

на чым яны віснуць.

 

Марыцца дзіўна,

загадкава мроіцца,

Быццам паўсюдна

хтось казачны тоіцца.

З зоркамі разам

свой баль пачынае

Добра вядомая,

фея начная.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.