epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Над Гайнай-рэчкай

Над Гайнай-рэчкай цішыня

Нябачная лунае.

Гадоў дасціпных мітусня

Мяне тут не кранае.

 

Над Гайнай-рэчкай вечар змоўк,

Нібы сумуе ўпотай.

А неба — вольнай плыні шоўк

Фарбуе пазалотай.

 

Спакой і ціша без краёў —

Душы зачараванне!

І толькі спевы салаўёў

Не сціхнуць да світання.


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.