epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Над часам

Трагедыя прыйшла...

Дзень-два — яна ў мінулым,

Яна — штодзень, штодзень —

далей ад нас.

І з часам адчуваеш

сэрцам чулым,

Што раны ёсць,

якіх не лечыць час.

 

Наадварот —

глядзяць у сэрца страты

Асэнсаванасцю,

Маштабнасцю бяды —

Што надыйшоў канец

сямейным святам,

Што ні з бацькамі,

Ні з сястрой,

Ні з водным братам

Не ўбачышся —

правёў іх назаўжды.

 

Прысуд жахлівы і —

я з ім сам-нáсам,

І цягнуцца

Выпрабаваннем дні,

Бяссільны час,

бо гэты боль над часам,

І ён пускае

ў сэрца карані.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 9. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 420 с.