epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Надыход вясны

Вясна за лютым,

як падман,

Быў вялым сакавік,

няспешным.

Вясна ж выконвае свой план —

Празрыстых ледзяшоў арган

Яе заўважыў самым першым.

 

І хоць цяпла

пакуль няма

І затрымаліся завеі,

Сакавіка адно імя,

Хай не цяпло нясе —

надзеі.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.