epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Надыдзе час

Настане год, надыдзе час,

Сумненні знікнуць нібы цені,

І прыйдуць лепшыя за нас,

Адроджаныя пакаленні.

 

І стануць сэрцам успрымаць

Да Беларусі прыналежнасць,

І будуць, нібы сцяг, трымаць

Высока, годна — незалежнасць.

 

І стане нацыяй народ,

Адкіне прыкрасць — «іншаверцы»...

Надыдзе час, настане год —

І адгукнецца ў кожным сэрцы.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.