epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Надзея

Я ведаю —

Пішу ў шуфляду,

Чытаць хто будзе?

І гэта думка горай чаду,

Яна страшней любога яду —

Не правасуддзе.

 

Жыццё —

Яно з праблем і тлуму,

Ці ж тут да слова?

І ўсё ж між мітусні і шуму,

Мо прачытае хтось ад суму

Ці выпадкова?



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 9. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 420 с.