epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Надзея ў лепшае

Магчыма, й добра, што я пайду

Праз хуткі час з жыцця ў трывозе.

І не пабачу брыду-бяду,

І з жахаў жах — мы на парозе.

 

І не пабачу, як чалавек

Сваё ж жыццё ірве з карэннем.

О, сыты, звар’яцелы век!

О, страшны ген самазнішчэння!

 

І ўсё-такі, дасць Бог, калі —

Жыву й памру, а не загіну,

Пасля сябе я на зямлі

Надзею ў лепшае пакіну.


2007-2016

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.