epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Надзейны сродак

Я адзін, у хаце ціха,

Ноч, аконнай рамы крыж.

За шпалерамі мышыха

Шапаціць, а, можа, мыш?

 

Ёсць жа і ў мышэй «жанчыны»,

Як адвеку ёсць у нас.

Без ніякае прычыны

Я не сплю, хоць позні час.

 

Асабліва у бяссонне

Повязь з думкамі не рву.

І не выключэнне сёння —

Глупства лезе ў галаву.

 

Так ці не, а сон на смарку,

Ўпадабляюся саве.

А ці не кульнуць мне чарку?

Для надзейнасці і дзве.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.