epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Найвялікі цуд

І ручаёк вірлівы,

І матылёк шчаслівы,

І салавейка, што ўсю ноч пяе,

Усе вясну гукалі,

Усе вясну чакалі,

Усе ўслаўляюць здольнасці яе.

 

А здольнасцяў не мала —

Яна навыкрасала

З далоняў шчодрых найвялікі цуд:

Жыццё тут на здзіўленне,

Святкуе адраджэнне —

І кожная душа, і кожны кут.

 

О чараўніцы вёсны!

Зноў вытчуць вашы кросны

І быль жыцця, і казку не адну.

І мары, і надзеі,

Каханым прывілеі —

Насіць у сэрцы вечную вясну.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.