epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Намi плоцяць за грахi

Чарнобыль дзе? За сотнi вёрстаў —

Жывi спакойна, родны кут!..

А ўсё — да жудаснага проста:

Чарнобыль — там. Чарнобыль — тут.

 

I не забыцца, не схавацца,

I не святлее небасхiл...

Паспелi й мы нагаравацца

I напладзiць крыжоў, магiл.

 

Паспелi мы...

А гэта ж — кропля...

А гора — мора, на вякi.

Мы — ценi выбуху Чарнобля —

I намi плоцяць за грахi.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.