epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Наперадзе сюрпрыз

Мой родны лес пяшчотаю атуліць,

Напеў палёў ласкава ахіне.

Нібыта рукі цёплыя матулі,

І акрыляюць, і нясуць мяне.

 

І мне б ні спець, ні выплакаць ніколі

Ні гулкасць ранку, ні начной цішы,

Каб колісь не сустрэў у чыстым полі

Сябе, з ўзнёслым ранкам у душы.

 

Мне тое «колісь» не давала гнуцца.

І хоць нажыў я шышак на ілбе.

Важней за ўсё — з сабой не размінуцца,

У блытаным жыцці знайсці сябе.

 

І гэтае знаёмства і сустрэча,

Як хвалі часу, то — уверх, то ўніз.

І штосьці кажа мне: — Яшчэ не вечар,

Што б ні было — наперадзе сюрпрыз.


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.