epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Наш галоўны боль

Я скокну з поезда,

які ў тупік імчыць,

Сыду з дарогі,

што наўспят паверне.

Пасля таго прысяду адпачыць,

Як толькі ўзыйдзе

жыццяпрацы зерне.

 

Мне давялося грызці —

і не раз

За глотку зло —

й мяне яно за глотку.

Я азірнуўся у мінулы час —

Ці ўсё ўзыйшло,

што сеяў у ахвотку?

 

Адчулі вочы

слёз нязваных соль —

Не мала плехаў

мае жыццяніва.

Расчараванні —

наш галоўны боль,

Ў канцы жыцця

баліць ён асабліва.

 

Змагаўся з цемрай я,

адольваў страх,

Я нёс цяжар —

уласнае сумленне.

На пройдзены я азірнуўся шлях —

О як жа шмат

я не падняў камення.

 

Жыццё мне лёс такі наканавала —

Што б ні зрабіў і колькі —

будзе мала.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.