epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Наша спадчына

Нам, пакаленню сумленнаму,

Ваеннаму, пасляваеннаму,

Дзякуй сказаць не ляніцеся,

Мы адыходзім — схіліцеся.

 

Мы, Беларусі адданыя,

Не на грашах ўзгадаваныя,

Святадушою — сакральныя,

Мы — дабрынёй унікальныя.

 

Нас не хапаць будзе гэтаму,

Жорсткаму, інтэрнэтнаму,

Свету, шмат зла прытуліўшаму,

Арыенціры згубіўшаму.

 

Ўсё, што маглі, намі здзейснена —

Памяць не будзе закрэслена,

Бо недарэмна патрачана

Наша жыццё — наша спадчына.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.