epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Настальгія

Гады маёй мінуўшчыны —

я з імі

У сэрцы да апошняга уздыху.

З’ядае настальгія

па радзіме,

Па той радзіме,

аб якой — ні слыху.

 

Па той радзіме,

дзе я чуў калісьці

Частушкі пад гарэзлівы гармонік.

І сэрцам мне адтуль

ужо не выйсці,

Гартаю я мінулага штодзённік.

 

Што ні старонка —

успамін пякучы,

Што ні другая —

успамін салодкі.

А настальгічны боль —

такі жывучы,

А чалавечы век —

такі кароткі.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.