epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Настрой цудоўны!

Штодня без сонечнай пагоды

Сумуюць дрэвы-міражы.

І восень спраўна,

як заўсёды

Выпасвае свае дажджы.

 

Пахмурнасць не спаўзе

без ветру,

Таму ліе,

Як і ліло.

І замутнілася паветра,

Нібыта запацела шкло.

 

Дождж абкладны,

а не раптоўны,

Ён родзіць сум

з усіх бакоў.

А вунь грыбнік!

Настрой цудоўны!

І цэлы кош баравікоў.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.