epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Натхненне

Сёння — чысты ліст паперы,

Ані слоўка, ні радка...

Зачыніла шчыльна дзверы

Асцярожная рука.

 

Ад парога да пасцелі —

Шлях сумненняў і надзей.

Сэрца б’ецца звар’яцела,

Вырываецца з грудзей.

 

Раптам — апякло дыханне,

Захапіў вулкан жыцця:

На дваіх — адно каханне,

Высь і бездань пачуцця!

 

Ноч — кароткае імгненне,

А каханне — на вякі...

Заўтра выльецца натхненне

У гарачыя радкі.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.