epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Навошта вы тут?

Нідзе не схавацца

Ад цэзію...

Гаркотнай да болю

Паэзіяй

Хачу паспрыяць чалавеку,

Раскрыць,

Паказаць небяспеку.

І цэзію я,

І стронцыю

Б’ю «ў грызла»

Адчайнай старонкаю.

Навошта вы тут —

Праклятыя,

Драпежнікі

Мірнага атаму?



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.