epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Назаўсёды, назаўжды

Боль і плач, а мне — Радзіма,

Змрок — усе мае гады,

Але я з табой адзінай —

Назаўсёды, назаўжды.

 

Нешта чаднае ўдыхаю,

Штось атручанае п’ю...

Родны край, я адчуваю

Боль і сум, бяду тваю.

 

Гэты чад, атруту-долю

Мне да кропелькі пакінь,

Толькі ты ляці на волю

У бязвоблачную сінь.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.