epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Назаўсёды з намі

Тое, што здавалася

калісьці важным

І амаль галоўным

на той дзень,

Сёння — у мінулым,

як вагон багажны,

У якім ўспамінаў драбядзень.

 

Сёння мэтаў,

Планаў неадкладных — мора,

Мы кіпім,

Нервуемся,

Гарым.

Сёння ж пераходзіць,

як заўжды, ва ўчора,

Ўчора хутка робіцца старым.

 

Мы губляем штось,

губляемся і самі

Сярод планаў,

дзеянняў і слоў.

Толькі застаюцца

назаўсёды з намі

Хлеб, Радзіма, Маці і Любоў.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.