беларуская электронная бібліятэка
заснаваная ў 1996
Напалю я спраўна печ
Вечарам у хаце.
Прыгарну цяпло да плеч,
Буду панаваці.
Я ў паветку — мой ты Бог!
Пуста... й мышы збеглі.
Я вярнуўся ў хату й лёг
На халоднай цэгле.
Ні лучыніны няма,
Вецер пад паветам.
Ў дзверы стукае зіма,
Што я думаў летам?
© Беларуская Палічка // пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на Беларускую Палічку абавязковая