epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

(Ня) — назаўсёды

Ёсць доля —

Перáкаці-поле.

Камусьці —

Жывецца іначай,

Іх доля, як камень ляжачы.

У нечых кішэнях —

Зацішша,

Камусьці —

Дзяцей чорт калыша.

А хтось —

Як бярозка у полі,

Пад бурай жыццёваю

Гнецца,

Каб выжыць —

З апошняга пнецца,

Ды так —

Пазайздросціш нядолі,

Каб нас

У жыцці выбіралі

(Ня) ўдачы,

(Ня) шчасце,

(Ня) годы,

Мы іх бы агулам паклалі

Й нядолю і долю на шалі,

Адкінуўшы (ня) — назаўсёды.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.