epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Нябачная рэчка

Чалавек жывы — й душа жывая,

Болі ў ёй глыбінныя свае.

Самы мужны чалавек патрэбу мае

Разнапружыць і раскрыць яе.

 

Часам сябру,

Часам, блізкім. родным,

Болей — пры магчымасці любой,

Не адмовіць чалавек ніводны,

Каб душой паплакаць прад сабой.

 

Слёз не бачыў тых ніхто адвеку,

Не адчуў, як боль чужы пячэ

Але ў кожным — кожным чалавеку

Рэчка слёз нябачная цячэ.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.