epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Нябачны

Мне здавалася —

Ў тваіх

Я вачах знайшоў прытулак.

Так хацелася мне ў іх

Быць заўсёды,

Не ў мінулым.

 

Я дапытваўся не раз

Поглядам —

Ці ёсць надзея?

Вочы ў вочы —

вось адказ:

Не заўважаны яшчэ я.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.