epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Нядоля

Вунь, клён быў маладым,

Ды час падраў сярмягу.

Бярозка побач з ім,

Як дзеўка без пасагу.

 

Ён — голле ў яе бок,

Яна — ўсё разважае.

Зрабіць насустрач крок

Што ім перашкаджае?

 

І ўсё ж яна і ён,

Хоць побач, ды не ў шчасці.

Адзін загіне клён,

І ёй адной упасці.


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.