epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Някідкі дзень

Я крочу, а за карак

Ліецца і ліецца.

Так нізка ходзяць хмары,

Прыгнуўся бы, здаецца.

 

Ўсё шэрасцю закрыта,

Гібее дзень някідкі.

І ён прамок, нібыта,

Да костачкі, да ніткі.

 

Ці ж трэба гэта лету,

І так якога мала?

Жыцця старонку гэту

Надвор’е сапсавала.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.