epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Нялёгкая ноша

Увасшэсце на трон

Патрыярха святога

Урачыстым было,

гістарычным было.

Храм Хрыста напаўняўся

прысутнасцю Бога,

Напаўняла яго вечнай

Веры святло.

Тут, паводле Канонаў,

узвышана пелі,

Бласлаўляў «Аксіос»

Патрыяршыя дні...

А ў Рэспубліцы Комі,

ў прытулку гарэлі

Богаўгодныя людзі

старыя — ў агні.

Быць для ўсіх ратаваннем —

нялёгкая ноша,

Недзе слёзы і плач,

недзе танцы і спеў...

Бог у Храм завітаў,—

тут і бляск і раскоша,

А ў прытулак для бедных

прыйсці не паспеў.

1.02.2009.


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.