epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Няма адказу

Чуў я некалі, як дзеўкі,

Можа жартам, мо ўсур’ёз,

Пелі дзіўныя прыпеўкі,

Словы — па спіне мароз.

 

— Я гуляю ўсе дзянькі,

На які мне лях бацькі?

— Наелася, напілася,

Нашто й мамачка здалася?..

 

Як не стала бацькі й маці,

Дні насталі хісткія.

Перасталі штось спяваці

Дзеўкі галасістыя.

 

Я пытаюся у іх:

— Што ж ваш спеў вясёлы сціх?

Не спяваеш ты і ты,

Падцягнула жываты.

 

А ў адказ... Няма адказу.

Ўсё я зразумеў адразу.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.