epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Няма гультаёў

Зайчык сонечны

на бярвеннях

Разамлеў за спіной на сцяне.

Кот пяшчоціцца на каленях —

Так прыемна яму і мне.

 

А другі кот —

на падаконніку,

Вось такіх гультаёў сям’я.

Ўсе вясенняму

рады сонейку —

Два каты,

Зайчык сонечны,

Я.

 

Раптам жонка

гукнула ласкава:

— Хоцьма ў хату!

Сняданак гатоў.

Ну нарэшце — прыемная справа,

Я з катамі — у хату рухава,

Да сняданку

Няма гультаёў.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.