epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Няроўны бой

Ваюе баба з пацукамі —

Ну як бы іх пусціць на звод?

Ёй — сто гадоў, дый то з сынамі,

А пацукам — мільёны год.

 

Няроўны бой! Ён знішчыць хутка

Цярпенне, бульбу і муку.

І эвалюцыя — ...цітутка,

Супраць старой, на іх баку.

 

Гнявіла б менш бабулю бедства,

Каб слых дапяў і да яе,

Што ўзброенае чалавецтва

Бой гэты пацам прайграе.


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.