epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Няшчырасць

Здзіўлены няшчырасцю людзей,

Не магу прыняць няшчыры свет.

Стомлены няшчырасцю падзей —

Ўсё-ткі ў чым

няшчырасці сакрэт?

 

Хто ці што?

Ці людзі, ці гады

Плодзяць гэты вірусны быльнёг?

Ёсць яна, няшчырасць —

Сапраўды,

З ёй мы самі

ладзім дыялог.

 

Кожны з нас

судзіць другіх прывык,

Уладыкаю — свая рука.

Хтось да нас няшчыра —

мы у крык,

Мы няшчыра да кагось —

Луска!



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.