epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Няшмат...

Месяц свеціць, а не грэе

Ў срэбнай абалонцы

Для каханых ён мілее

Нават больш, чым сонца.

 

Можна слоўмі грэць пустымі,

А душу халодзіць.

Можна мець «сяброў»,

Ды з імі

Шчырасць не уродзіць.

 

Мы звяртаемся да Бога

Думкамі нясмела:

«А чаму няшмат такога,

Каб свяціла й грэла?»



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.