epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Няспынна калаўроціцца

Здаецца, ўчора па задворках

Туляліся да раніцы.

А сёння ўжо крычаць ім «Горка!»

Яму й яго абраніцы.

 

Як неўспадзеўкі дочкі ў дзеўкі,

А хлапчукі даросляцца.

Як кажуць, адбылі дасеўкі,

А ўжо дажынкі просяцца.

 

Ледзь паспяваем нарадзіцца,

А зімка ў вочы коціцца.

Лёс чалавечы і зямліцы

Няспынна калаўроціцца.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.