epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Няўдача-удача

Удзячны вам, мае няўдачы,

Шматлікія, балючыя.

Я на жыццё зірнуў іначай,

Зрабіўся больш рашучы я.

 

Няўдачы між удачаў — вехі,

Прайшоўшы іх — больш хваткі я.

Я не хачу жыцця-уцехі,

Салодзенькага, гладкага.

 

Няўдача, ўдача, спраў аблога —

Жыццё віруе, пеніцца.

Цудоўнае сярод благога,

Сапраўдны поспех, перамога,

Яшчэ вышэй ацэніцца.


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.