epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Няўлоўная

Ці ж першы дзень такі?

А я раскіс.

Удача — то ў бакі,

То ўверх, то ўніз.

 

Няўлоўная яна,

Як сон, але ж,

Бывае, як вясна,

Як свет, без меж.

 

Мы з ёй адно?

Не факт,

Зазначу я,

Што сэрца б’ецца ў такт

З няўдачамі.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.