epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Няўтульна стала на зямлі

Светлай памяці

Дзмітрыя Пятровіча

Як хутка паміраюць мары,

Змяніў іх рэквіем сабой.

Не загучыць твая гітара,

Не прачытаеш верш ты свой.

 

Жывуць так светла толькі дзеці,

Як жыў ты светла увесь час.

Ёсць шчырасці не шмат у свеце,

Якою ты адорваў нас.

 

Ты жыў, але не чорна-бела,

Ты ззяў вясёлкава штодня.

Твая усмешка сэрца грэла

І атуляла дабрыня.

 

Да крыўднага, пражыў ты мала,

Твае гады ўсе адгулі.

І без цябе, мой дружа, стала

Зусім няўтульна на зямлі.

2020 г.


2020

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 14. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2021. - 376 с.