epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Няўжо толькі кан’як?

Я расцвярэзнік быў, цяпер паціху п’ю,

Кахаў адну, цяпер хачу «налева».

Прайдошныя гады, вы нерушасць маю

Збасячылі наскрозь, як шашаль дрэва.

 

Трагедыя жыцця — раблюся як і ўсе,

Замест мазгоў, агульная ідэя.

І хоць мільёны сонц на ранішняй расе,

Іх шмат, але ніводнае не грэе.

 

Ад вуліц, ад жыцця, уратавацца як?

Няўжо да пекла толькі крок ад рая?

Падобна, што ў жыцці адзін толькі кан’як

З гадамі моц і якасць набірае.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.