epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Нявечны

З-за далечы ледзь чутны звон,

Як засцярога, далятае.

Капеж маіх начэй і дзён —

Кап-кап — і тае, тае, тае.

 

А пільны месяц з вышыні

Няўсыпна за парадкам сочыць.

Лічыць яму прыемна дні —

Дні, ператвораныя ў ночы.

 

Пад месяцам і я ў начы,

Не спіць мая душа жывая.

А час — лічы ці не лічы,

Ва ўсіх няспынна убывае.

 

Не дзецца нам ад год слаты

Нідзе — і гэта факт бясспрэчны.

Я, месяц-дружа, чуў, што й ты

У летапісу год — нявечны.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.