epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Нязбыўнае

Хачу праз стагоддзі вярнуцца

Ў жыццё трапятлівае зноў.

Да сэрцаў жывых дакрануцца.

Радком сваіх думак і слоў.

 

Калі ж праз вякі словам чулым

Я вас закрану — сведкам Бог:

Між будучыняй і мінулым

Успыхне прамень — дыялог.


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.