epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Нібы ў яме

Было вясковае шматлюддзе,

Запал душы — нябёс вышэй.

Мне дыхалася на ўсе грудзі,

Усмешылася — да вушэй.

 

І сярод тых гадоў галодных

Было надзей і мараў шмат

Было вакол людзей мне родных,

Сяброў — за лёсу далягляд.

 

А сёння ў полі я не воін,

На полі лёсу — я адзін.

І смех мой сумам упакоен,

І ў горле часу комам блін.

 

Аблога думак — нібы ў яме,

Мяне ўспаміны долу гнуць.

Магу я поўнымі грудзямі

Не дыхаць — толькі уздыхнуць.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.