epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Не адкруці́цца

На адметным нейкім рубяжы

З запытам да нас сумленне прыйдзе:

— Праўду распіналі на крыжы —

Вы чаму маўчалі?

Вы былі дзе?

 

Сёння вы сярод сумленных, тут,

Маеце і выгляд ганарлівы.

А калі бязвінны йшоў пад суд,

Вы тады маўчалі.

Дзе былі вы?..

 

Бачу заклапочанасць на лбе,

Дадатковы доказ непатрэбны.

Нам не адкруціцца ад сябе,

Мы агучым свой прысуд сабе —

Або гонар,

Або слуп ганебны.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.