epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Не ажыве

Мне засталося мала зжаць,

А што сажну, згіне ў сусеках.

І будуць пыльна сумаваць

Мае тамы ў бібліятэках.

 

Навошта ж столькі ўклаў душы

У кожны твор — святую існасць?

Год меркантыльных ледзяшы

Над мною створаным павіснуць.

 

Не, не палюбіць кніжак, Серж,

Век інтэрнэтна-электронны.

Не ажыве ні том, ні верш,

Хай нават Богам блаславённы.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.