epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Не бяда

Спатыкнуўся — не праблема,

Паваліўся — не бяда...

Што далей? — вісіць дылема,

Як над светлым днём нуда.

 

Справа левых, злева правых

Дадаецца пакрысе.

Быць рухавым між рухавых,

Значыць крочыць, як і ўсе.

 

Хтосьці хілы да магілы,

Хтось самрэч і ў снах лятаў,

Хтосьці ўпаў, запасіць сілы,

Хтосьці і без сіл устаў.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.