epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Не будзе спасу

З-пад пластоў падзей і часу

Выкараскацца спрабую.

Не, ад іх не будзе спасу,

Абяссілеў на бяду я.

 

Захаваўся сіл астатак

Ад няспыннага качэўя.

Горш за ўсё, што у дадатак

І душою пацяжэў я.

 

Падсумоўвае ўсё вынік —

Груз фізічны і душэўны.

Рана-позна, а гадзіннік

Выпрацуе ход свой пэўны.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.