epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Не бывае...

Не бывае лёгкіх перамог,

Не бывае лёгкіх паражэнняў,

Лёгкіх у жыцці няма дарог,

Не бывае й творчасць без мучэнняў.

 

Так, жыццё дарункі ўсе свае

Не заўсёды ў весялосці родзіць.

Маці ў муках нам жыццё дае

І яны нам спадчынай прыходзяць.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.