epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Не хлебам адзіным

На Міншчыне вольнай палі каласяцца,

Адноўлен зямлі кожны кут.

І творчая думка, і святы, і праца,

Пачэсна шануюцца тут.

 

У цэнтры падзей ты заўжды гістарычна,

Падзей, што вякамі гулі

І вобласць працуе, як сэрца, рытмічна

Усёй беларускай зямлі.

 

Адкрыцці — Радзіме, здзяйсненні —

Радзіме,

Сузор’е славутых імён.

І гонар мільёнаў — не хлебам адзіным

Сталічны жыве рэгіён.

 

У песнях — узнёсласць,

У працы — грунтоўнасць,

У сэрцы — гасціннасці свет.

І крочыць упэўнена Мінская вобласць

Да новых вяршыняў і мэт.


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.