epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Не хочацца

Чаго б яшчэ

Хацеў я ўзяць ад часу?

Хоць трохі часу,

пакуль іду ў гару.

Ён трэба

Не для сквапнага запасу,

Не проста жыць,

А жыць, пакуль твару.

 

Баюся штось пачаць

і не завершыць

Не дапісаць

Апошняга радка.

Не хочацца, каб раптам

на паўвершы

Спынілася пісаць

Мая рука.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.