epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Не чытайце мяне...

Мне, чытач, твой прысуд

Будзе бачыцца ў сне...

Не, не здзейснiўся цуд —

Я адстаўлены ў кут...

Не чытайце мяне.

 

Засмучае душу —

Пошласць, кроў у цане.

Я ж — пра мову пiшу,

Боль у сэрцы нашу...

Не чытайце мяне.

 

Я пiшу пра зямлю

I пра пот на спiне.

Я Радзiму люблю,

Я ў пакутах не сплю...

Не чытайце мяне.

 

Можа, ўнукаў — Пегас

На ляту не мiне?..

Пройдзе эра каўбас,

Прыйдзе творчасцi час —

Прачытаюць мяне.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.